Родная мова. Крок за крокам

05.11.2020

         У санаторнай групе №3 арганізаваны беларускамоўны дзень, які праводзіцца штотыднёва і накіраваны на  далучэнне  выхаванцаў да багацця роднай мовы.  Сфарміраваць  каштоўнасныя адносіны да яе дапамагае  лялька Ганначка, якая заўсёды прыходзіць на занятак па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Дзеці замацоўвалі ўменні адказваць на пытанні, самастойна будаваць сказы аб прадуктах харчавання, ўтваралі множны лік назоўнікаў,  развівалі ўменне карыстацца пытальнай інтанацыяй з мэтай зносін. Вельмі прывабліваюць выхаванцаў гульнёвыя прыёмы, якія набываюць асаблівае значэнне ў замацаванні новай лексікі, умення будаваць дыялог і звязныя тэксты.        

          Авалоданне рускамоўнымі выхаванцамі беларускай мовай складае адзін з асноўных элементаў фарміравання іх як асобы, засваення імі пачаткаў нацыянальнай культуры.

Меню раздела