Каб мова родная гучала

25.01.2021

      Ва ўстанове дашкольнай адукацыі пачаўся тыдзень беларускай мовы. Асноўная мэта тыдня – фарміраванне цікавасці і станоўчых адносін да роднай мовы, да гісторыі роднага краю, выхаванне пачуцця любові і гонару да сваёй малой радзімы.

     З павагай да роднай мовы аднесліся выхаванцы  старшых групаў, якія  ўдзельнічалі ў “Тэлеперадачы пра Беларусь”,  дэманстравалі сваё майстэрства ў вырабах сувеніраў, перадаючы нацыянальны каларыт.  Зацікавіла дзяцей чытанне твораў мастацкай літаратуры, а таксама праслухоўванне народных музычных твораў.

     Выхаванцы сярэдняга ўзросту ў працэсе гутаркі пра Беларусь , удзелу ў дыдактычных гульнях  пашырылі слоўнікавы запас на беларускай мове, развівалі навыкі дыялагічнага маўлення.

   Выхаванцы малодшых групаў удзельнічалі ў беларускіх народных гульнях, фарміравалі ўменні расказваць верш на беларускай мове з дапамогай выхавальніка, завучвалі невялікія па зместу пацешкі.

    Педагагічныя работнікі арыентаваны на спалучэнне  разнастайных формаў работы, якія б не прымушалі дзіця “завучыць”, а падштурхнулі да свядомага жадання запомніць новае слова, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі, бацькамі.

поделиться в:
Меню раздела