Каб мова родная гучала
28.01.2022 Ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшоў тыдзень беларускай мовы. Асноўная мэта тыдня - фарміраванне цікавасці і станоўчых адносін да роднай мовы, да гісторыі роднага краю.
Выхаванцы груп у працэсе гульневай дзейнасці пашырылі слоўнікавы запас на беларускай мове, развівалі навыкі дыялагічнага маўлення. Падчас экскурсіі ў міні-музей "Беларуская хатка" паглыбілі ўяўленні аб прадметах вясковага побыту, прыладах працы, далучыліся да сродкаў народнай педагогікі. Дзеці праявілі цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай паэзіі.