Чацвер - беларускамоўны дзень!
11.01.2024Кожны чацвер у нашым дзіцячым садку праходзіць дзень беларускага маўлення. У гэты дзень супрацоўнікі установы, выхаванцы і іх бацькі, выкарыстоўваць у зносінах як мага больш беларускіх слоў. На працягу дня гучыць беларуская мова: чытанне казак і вершаў, разглядванне малюнкаў, гутаркі,беларускія рухомыя гульні. Усё гэта накіравана на папулярызацыю роднай мовы,у дзяцей павялічваецца цікавасць да беларускай народнай культуры, значна пашыраецца слоўнікавы запас, а самае галоўнае, што мы прывіваем у іх любоў да Радзімы!