Беларускія гульні

ХТО КАЛЯ СНАПА ХУТЧЭЙ ЗБЯРЭЦЦА».

Узрост: 4 – 5, 5 – 6 гадоў

Задачы: развіваць уменні бегу ў розных напрамках,     хуткасць рэакцыі, спрыт; выхоўваць пачуццё калектывізму.

Абсталяванне: 3—4 снапы.

Апісанне гульні.

Па зале ставяцца некалькі снапоў, вакол іх становяцца дзеці, узяўшыся за рукі. Пад беларускую народную мелодыю ўсе разбягаюцца па зале і выконваюць розныя танцавальныя рухі. Па заканнэнні мелодыі трэба хуценька сабрацца ля свайго снапа. Пераможцам з'яўляецца тая каманда, якая выканае задание першай.

Гульня «ЛЯНОК».

Узрост: 5 – 6 гадоў.

Задачы: практыкаваць ваўменні ўзгадняць рухі са словамі песні; выхоўваць пачуццё калектывізму.

Абсталяванне: хустка для бабулі.

Апісанне гульні.

3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраецца бабуля. Астатнія становяцца ў круг і пытаюцца:

—         Што ты, бабуля, нам прасці дасі?

Бабуля выходзіць у цэнтр круга і адказвае:

—         Старым бабулькам — воўны пасмачку,

А прыгожым маладзічкам — белы лянок!

Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы рухамі дзеянні, пра якія гаворыцца ў песні:

А мы сеялі, сеялі лянок,

Белы, слаўны кужалёк!

Урадзіся, наш лянок!

Урадзіся, кужалёк!

Мы лянок ірвалі, выбіралі,

У снапочкі збіралі,

Малацілі, абівалі,

У полі слалі,

Урадзіўся лянок,

Белы, слаўны кужалёк!

Правілы гульні: дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае бабуля.

Гульня «КОШКА I МЫШКА».

Узрост: 4 – 5, 5 – 6 гадоў

Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі; выхоўваць пачуццё калектывізму.

Матэрыял: маскі кошкі і мышкі

Апісанне гульні.

Па лічылцы дзеці выбіраюць кошку і мышку. Усе астатнія, узяўшыся за рукі, становяцца ў круг. Круг размыкаюць у двух месцах, утвараючы вароты. Мышка знаходзіцца ў крузе, а кошка — па-за кругам. Па сігнале кошка імкнецца злавіць мышку. Кошка можа трапіць у круг толькі праз вароты. Мышка бегае, дзе хоча, пралазіць пад рукамі дзяцей. Калі кошка зловіць мышку, яны мяняюцца ролямі.

Правілы гульні: кошка і мышка павінны часта мяняцца ролямі.

Гульня «АГАРОДНІК».

Узрост: 4 – 5, 5 – 6 гадоў

Задачы: удасканальваць навыкі хадзьбы па крузе, бегу са зменай тэмпу і напрамку; развіваць увагу.

Абсталяванне: не патрабуецца.

Апісанне гульні.

Кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь агароднінай (рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай і г.д.) і становіцца ў круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ён выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:

—Хто там?

—Агароднік!

—Чаго прыйшоў?

—Рэпу ўзяць!

Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод і спяваюць:

Зверху рэпа зялёная,

У сярэдзіне тоўстая,

К канцу вострая.

Хавае хвост пад сябе.

Хто да яе не падыдзе,

Усялякі за віхор возьме.

Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе і павядзе ў свой агарод.

Правілы гульні: агароднік не павінен ведаць, хто назваўся рэпай; адгадваць ён можа тры разы, калі не адгадае, яго мяняюць.

Гульня “ЛАВІЦЬ КУРЫ”.

Узрост: 4 – 5, 5 – 6 гадоў.

Задачы: удасканальваць навыкі бегу з лоўляй і ўхіленнем; развіваць спрыт, вынослівасць, настойлівасць.

Матэрыял: хусцінка або ручнік.

Апісанне гульні.

Дзеці выбіраюць пеўня, усе астатнія — куры.

Певень расстаўляе рукі і гоніць курэй пад печ:

—Кыш пад пен, кыш пад печ...

Потым певень пытае:

—А колькі вас ёсць?

—Колькі ў лесе дроў!

Куры разбягаюцца, а певень ловіць іх. Пасля ўсе садзяцца на лаву, певень скручвае пытку з хусткі або ручніка. 3 кожнай курыцай у яго адбываецца размова:

—На чым сядзіш?

—На ганачку.

—За што трымаешся?

—За клямачку.

—А што гэта збоку?

—Бочка.

—А што ў бочцы?

—Мёд.

—А каму есці?

—Мне, а пеўню нос у смале.

Тады певень б'е пыткай курыцу,

тая ўцякае і хаваецца. Калі ж курыца на пытанне «Каму есці?» адказвае: «Певень, для цябе мядок», — ён яе не чапае, а пераходзіць да наступнай.

Правілы гульні: певень павінен лавіць курэй на абмежаванай плошчы.

Гульня «КАЛЯДА».

Узрост: 4 – 5, 5 – 6 гадоў.

Задачы: развіваць фізічныя здольнасці, кемлівасць, знаходлівасць, уменне пераўвасабляцца; выхоўваць пачуццё павагі да традыцыйных беларускіх святаў, пачуццё калектывізму.

Абсталяванне: розны фізкультурны інвентар.

Апісанне гульні.

3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраецца Каляда і старэйшы. Дзеці ўтвараюць паўмесячык, кожны трымае ў руках падарунак (цацкі, малюнкі...) Калядзе.

Старэйшы прамаўляе:

Ехала Каляда з Полацка

У маляваным вазочку,

На вароненькім канёчку,

Заехала Каляда...

Старэйшы называе імя ўдзельніка гульні. Каляда пытаецца ў яго, напрыклад: «Васіль, Васіль, чым даруеш Каляду?» Хлопчык называе свой падарунак і аддае яго Калядзе. Каляда гаворыць: «Дзякуй табе за твой добры падарунак». (Можна прапанаваць дарыць Калядзе “фізкультурныя” падарункі» — розныя практыкаванні.) Гэтак называецца імя кожнага дзельніка гульні. Напрыканцы Каляда прамаўляе: «А зараз я зраблю вам такі падарунак, які ні за золата, ні за грошы не купіш. Адгадайце, што гэта?» Дзеці пачынаюць агадваць. А Каляда гаворыць: Давайце праспяваем калядную песню. Яе за грошы не купіш!» Дзеці спяваюць калядную песню, Каляда скача, падбіраючы пад мелодыю розныя рухі.

Гульня «КАЗЁЛ».

Узрост::4 – 5, 5 – 6 гадоў.

Задачы: садзейнічаць стварэню добрага настрою, развіваць дыялагічнае маўленне дзяцей; выхоўваць спрытнасць, хуткасць рэакцыі.

Абсталяванне: маска казла.

Апісанне гульні:

3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраюцца казёл і дзед. Казёл не павінен ведаць, хто з удзельнікаў гульні абраны на ролю дзеда. Дзеці утвараюць паўмесячык, у сярэдзіне якога стаіць казёл, і вядуць дыялог.

Дзеці. Дзе ты хадзіў, казёл? Дзе бадзяўся, казёл?

Казёл. Хадзіў я па лясах, па палях.

Дзеці. Чаму цябе там ваўкі не елі?

Казёл. Не баюся я ні ў лесе ваўкоў,

          Hi ў полі стральцоў.

          Толькі баюся старога дзеда.

Пасля гэтых слоў дзеці моцна рамаўляюць: «Дзед, лаві казла!» Дзед пачынае лавіць казла, які імкнецца дабегчы да вызначанай мяжы. Калі дзед зловіць яго, то будзе выконваць ролю казла, калі не — выбіраецца новы дзед. Перад гульнёй пазначаецца мяжа, за якой казёл будзе ў небяспецы.

Гульня «МЯДЗВЕДЗЬ».

Узрост: 5 – 6 гадоў.

Задачы: развіваць фізічныя здольнасці, кемлівасць, знаходлівасць; выхоўваць пачуццё калектывізму;

Абсталяванне: шапка і вяроўка для мядзведзя, шапка важака, бубен.

Апісанне гульні.

Выбіраецца мядзведзь (мішка), важак, музыка. Узяўшыся за рукі, дзеці ўтвараюць паўмесячык. Важак прыводзіць мядзведзя ў памяшканне і вядзе яго да дзяцей. Побач стаіць музыка з бубнам. Важак прамаўляе:

—Мішка, павесялі народ! Пака жы нам, як жанчыны хлеб месяць.

Мішка паказвае. Дзеці паўтараюць усе яго рухі.

— Пакажы, як яны ідуць на поле працаваць?

Мішка ледзь ідзе, спыняецца, слухае, углядаецца ў неба, нюхае (дзеці робяць тое самае).

— Ну-ка, мішка, пакажы, як яны ідуць з поля дадому.

Мішка ідзе хутка, нават подбегам.

— Пакажы, як мужык дровы коле. Як касу нясе. Як косіць і г.д.

Важак прамаўляе:

—Дзякуй, мішка, павесяліў народ. Пайшлі.

Хоча вывесці мядзведзя, але той не ідзе, упіраецца.

—Дзеці, мішка вельмі любіць вясёлыя народныя гульні.

Мядзведзь і важак становяцца ў круг, вызначыўшы новага важака і мядзведзя. Кожны важак і мядзведзь уносяць новыя элементы ў гульню. Для таго каб дзеці развівалі творчую фантазію, можна прапанаваць ім загадзя размер- кавацца па парах і падрыхтаваць новыя дзеянні.

Гульня «ЖУРАВЕЛЬ».

Узрост: 5 – 6 гадоў.

Задачы: практыкаваць ва ўменні трымаць раўнавагу; развіваць спрыт, увагу; выхоўваць хуткасць рэакцыі.

Абсталяванне: «масток» (даўжыня 2—3 м), шапка жураўля.

Апісанне гульні.

Сярод удзельнікаў гульні выбіраецца журавель (хлопчык) ці жураўка (дзяўчынка). Дзеці па парах (пажадана, каб у пары былі хлопчык і дзяўчынка) становяцца паўмесяцам. Узяўшыся за рукі, яны падымаюць то правую, то левую нагу (імітуюць рухі жураўля). Журавель на некаторай адлегласці (3—4 м) важна ходзіць па «балоце».

Дзеці гавораць спакойна:

Як павадзіўся журавель

Да нашых канапель.

Такі-такі чубаты,

Такі-такі насаты!

Потым усе моцна прамаўляюць: «Хапай, журавель!», і першая пара хутка бяжыць па масточку цераз «балота». Журавель павінен дакрануцца рукой да дзяўчынкі, а калі жураўка — то да хлопчыка. Калі жураўлю пашанцуе, на яго месцы застаецца той, хто застаўся без пары. Гульня працягваецца.

Перад гульнёй пазначаецца «балота» і «масток»

(даўжынёй 2—3 м).

Гульня «ПРЭЛА-ГАРЭЛА».

Узрост: 5 – 6 гадоў.

Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, кемлівасць, спрыт, умение дзейнічаць па сігнале.

Матэрыял: цацкі.

Апісанне гульні.

Да пачатку гульні выхавальнік у розных месцах пляцоўкі хавае цацкі. Дзеці становяцца ў круг і гавораць наступныя словы:

Прэла-гарэла,

За мора ляцела,

А як прыляцела,

Дзе-небудзь села.

Хто першы знойдзе,

Той сабе возьме.

Пасля гэтага яны разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя цацкі.

Правілы гульні: дзеці не павінны бачыць, куды выхавальнік хавае цацкі; пераможцам лічыцца той, хто болып іх знойдзе.

Гульня «ЗАМАРОЖАНЫЯ».

Узрост: 4 – 5 гадоў, 5-7 гадоў.

Задачы: удасканальваць навыкі бегу пры змяненні тэмпу і напрамку; выхоўваць смеласць, сумленнасць.

Абсталяванне: не патрэбна.

Апісанне гульні.

Дзеці выбіраюць Дзеда Мароза па лічылцы:

Дзед Мароз, Дзед Мароз

Бабу снежную прынёс.

Баба, баба, снегавуха,

Не хапай мяне за вуха!

I разбягаюцца па пляцоўцы. Дзед Мароз бяжыць за імі і імкнецца дакрануцца да каго-небудзь рукой, замарозіць. Замарожаны павінен спыніцца і расставіць рукі ў бакі. Гульня заканчваецца, калі будуць замарожаны ўсе дзеці. Затым выбіраюць новага Дзеда Мароза і пачынаюць гульню спачатку.

Правілы гульні: замарожанае дзіця павінна расставіць рукі ў бакі і не рухацца.

Гульня «ЗАІНЬКА».

Узрост: 4 – 5 гадоў, 5-7 гадоў.

Задачы: развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі.

Абсталяванне: шапачка зайца.

Апісанне гульні.

Д зеці бяруцца за рукі і ўтвараюць круг. У сярэдзіне — заінька. Усе спяваюць:

Заінька бялюсенькі,

Заінька шарусенькі!

Праскачы ў дзірачку

Ды не пабі спіначку!

На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць: хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з іх.

Пасля гэтага дзеці спяваюць далей:

Заінька, павярніся,

Шэранькі, павярніся!

Тупні ножкай, паскачы

Ды ў далоні запляшчы!

Пры заканчэнні песні ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён дакранаецца да каго-небудзь з дзяцей і хутка становіцца на яго месца.

Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю заінькі.

Правілы гульні: пры набліжэнні заінькі ігракі павінны хутка ўзяцца за рукі; калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца.

Гульня «ХОДЗІЦЬ ЛІСКА ЛЯ ВАКОНЦА».

Узрост: 4 – 5 гадоў, 5-7 гадоў.

Задачы: удасканальваць навыкі бегу ўрассыпную; развіваць спрыт, арыенціроўку, хуткасць рэакцыі.

Матэрыял: маска лісы.

Рухі: імітаваць паводзіны і рухі лісы — хадзіць урассыпную, як ліса; уцякаць у «норку» пасля слоў «прэч ад нас».

Ходзіць ліска ля ваконца,

Маніць дзетак каля плетак:

“Ах вы, дзеткі, многа вас”.

Дзеці. Рыжа шапка, прэч ад нас!

Гульня «ГАРЛАЧЫК».

Узрост: 4 – 5 гадоў, 5-7 гадоў.

Задачы: практыкаваць ва ўменні хутка бегаць, дзейнічаць па сігнале, арыентавацца ў наваколлі; развіваць увагу.

Матэрыял: медальёны-гарлачыкі, капялюш.

Апісанне гульні.

Дзеці сядзяць у крузе на кукішках — гэта гарлачыкі. Па крузе ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:

Колькі каштуе гарлачык?

Дзіця адказвае:

За гарлачык гэты

Дай нам зусім крышку:

Каб ніколі не хварэць,

Маннай кашы лыжку.

Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык паднімаецца на ногі і бяжыць па крузе ў адным напрамку, а пакупнік — насустрач яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становіцца пакупніком.

Правілы гульні: дзеці павінны бегчы па крузе ў розных напрамках пасля слоў «...маннай кашы лыж­ку», кожны з іх імкнецца заняць свабоднае месца.

Гульня «ФАРБЫ».

Узрост: 5 – 6 гадоў.

Задачы: практыкаваць ва ўменні бегаць з ухіленнем і лоўляй; развіваць памяць, кемлівасць.

Матэрыял: фарбы рознакаляровыя (напрыклад, з паперы) на кожнага ўдзельніка; адзенне для гаспадара і Несцеркі; абруч (дом для фарбы).

Апісанне гульні.

Дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў і адгадчыка Несцерку. Усе астатнія — фарбы.

Несцерка адыходзіць убок, а гаспадар і фарбы ціхенька згаворваюцца, хто які колер будзе мець. Назву фарбам можа даваць гаспадар або кожная сама выбірае сабе які-небудзь колер. Гаспадар павінен добра запомніць, які колер мае тая ці іншая фарба.

Калі колеры размеркаваны, фарбы і гаспадар прысядаюць на кукішкі і робяць выгляд, што засынаюць. Тут да іх прыходзіць Несцерка, тупае некалькі разоў нагой і гаворыць:

—Стук-стук!

Гаспадар прачынаецца і пытаецца:

—Хто тут?

—Несцерка!

—Чаго прыйшоў?

—Па фарбу!

—Па якую?

Несцерка называе які-небудзь колер, напрыклад:

—Па сінюю!

Калі такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаворыць:

—Такой фарбы ў нас няма!

А ўсе «фарбы» пляскаюць у ладкі і прыгаворваюць:

Пайдзі за сіненькі лясок,

Знайдзі сіні чабаток.

Панасі, панасі

I нам прынясі!

Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзіць убок, потым вяртаецца і працягвае з гаспадаром гутарку:

—Стук-стук!

—Хто там?

—Несцерка!

—Чаго прыйшоў?

—Па фарбу!

—Па якую?

—Па белую!

Калі белая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць:

—   Ёсць белая фарба, бяры яе! Фарба ўцякае, а Несцерка яе ловіць.

Правілы гульні: дзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца; злоўленая фарба наступны раз у гульні ўдзел не прымае.

"Рыбак з бітком"

Узрост: 5 – 6 гадоў.

Мэта гульні: садзейнічаць развіццю хуткасна-сілавых якасцей, спрытнасці.

Месца правядзення: зала або пляцоўка.

Колькасць удзельнікаў: 11 чалавек (1 вядучы, 10 гуляючых)

Інвентар: "біток" - невялікі мяшочак з пяском, прывязаны да доўгай вяроўкі.

Змест:

гуляючыя выбіраюць вядучага "рыбака" і становяцца ў круг. У цэнтры знаходзіцца рыбак з "бітком". Рыбак невысока над зямлей круціць "біток", паступова павялічваючы хуткасць яе руху. Пры набліжэнні "бітка" гуляючыя павінны пераскокваць цераз яе, бо, калі тая закране іграка, ен выбывае з гульні. Гульня закончваецца, калі ў крузе застанецца адзіны ігрок. Ен становіцца рыбаком і гульню можна пачынаць спачатку. Па меры таго, як частка ігракоў выбывае, круг звужваецца.

Гульня"Засолы"

Колькасць учдельнікаў: 15 чалавек (1 вядучы, 14 гуляючых)

Інвентар: вяровачка

Змест: Гуляючыя выбіраюць вядучага "Засола". Усе становяцца ў калону па аднаму, рукі апушчаны. Вядучы ідзе ўздоўж калоны і непрыкметна перадае каму-небудзь у рукі вяровачку.

Ігрок, атрымаўшы вяровачку, бяжыць наперад і імкнецца "засаліць" ею першага ў калоне.

Калі першы ў калоне заўважыць іграка з вяровачкай, ен павінен бегчы з другога боку калоны да яе канца, імкнучыся стаць ззаду апошняга раней, чым яго "засоляць". Той з іх, хто акажацца менш хуткім, становіцца "Засолам", і гульня працягваецца.

Правілы гульні:

-       ігракі, якія заўважыць, што вярвачка перададзена, не павінны гаварыць пра гэта іным;

-       у калоне ніхто не павінен азірацца;

-       калі нехта ў калоне азірнецца, то ен становіцца вядучым.

Гульня"Падскокі"

Узрост: 5 – 6 гадоў.

Мэта гульні: садзейнічаць фізічнаму развіццю дзяцей.

Месца правядзення: зала, пляцоўка, вуліца.

Колькасць удзельнікаў: 8 чалавек (2 вядучыя, 6 гуляючых)

Інвентар: драўляная палка даўжынёй 2м

Змест:

Гуляючыя становяцца ў калону на адлегласці 2м адзін ад аднаго. Два ігракі, трымаючы за канцы палку, становяцца ў пачатку калоны тварам да сваіх таварышаў.

Па чарзе ўдзельнікі гульні падыходзяць да палкі і штуршком дзвюх ног з месца пераскокваюць яе. Той, хто не здолее пераскочыць, з гульні выбывае.

Пераможцам лічыцца апошні, хто застаўся ў гульні (лепшы "падскок").

Правіла гульні: ігрок, пераскокваючы палку, не павінен закрануць яе нагой, інакш ен выбывае.

Гульня “Гусі

Узрост: 5 – 6 гадоў.

Мэта гульні: развіваць спрыт і лоўкасць.

«Гусіная матка» ў «полі» або на лаўцы кліча «гусей» (за 20—25 м): «Гусі, да дому!». Гусі хорам пытаюцца: «А што дома?» – «Піці і есці, але ж ваўкі дзесьці!» – «А што ім рабіць?». Адказваюць «ваўкі»: «Гусей давіць!», а матка – «Шэры, белы, валахаты, уцякайце ўсе да хаты !». «Ваўкі» ловяць «гусей», якія не дабеглі да «маткі». Гульня праводзіцца некалькі разоў, пакуль не будуць злоўлены ўсе.

Гульня “Каршун

Узрост: 5 – 6 гадоў.

Мэта гульні: развіваць спрыт і лоўкасць

Існуе нямала варыянтаў гэтай папулярнай ва ўсіх рэгіёнах Беларусі гульні, хаця аснова ў іх адна. Гульцы стаяць адзін за адным, трымаючыся за пояс папярэдняга. Мэта аднаго, які стаіць насупраць перад гэтым шэрагам, схапіць апошняга.

У некаторых варыянтах гульні («Каршун», «Каршун і качкі») пададзены дыялог каршуна з маткай, якая абараняе качак.

- Каршун, каршун, што ты робіш?

- Ямку капаю.

- Нашто табе ямка?

- Каменьчыкі шукаю.

- Нашто табе каменьчыкі?

- Іголачкі вайстрыць.

- Нашто табе іголачкі?

- Мяшочкі шыць.

- Нашто табе мяшочкі?

- Каменьчыкі збіраць.

- Нашто табе каменьчыкі?

- Тваім дзеткам зубкі выбіваць.

Каршун ловіць качак.

Гульня “Золата (Скута, Кругавы iiнш.)

Iснуе шмат варыянтаў гульнi. Асноўнае ў iх — iмiтацыя: уяўляецца, што вядучы («раздатчык») кладзе ў працягнутыя i складзеныя далонi гульцоў якi-небудзь прадмет (кальцо, цукерку, манету, вугалёк i г.д.). «Адгадчык» павiнен адгадаць, у чыiх руках знаходзiцца прадмет.

Гульня “Арэхi (Цот цi лiшка?)”

«Арэхi», або, як яе называлi, «Цот цi лiшка?» (гульня щ калядныя вечары). Адзiн з гульцоў браў жменю арэхаў i пытаўся ў другога, цотная цi няцотная колькасць арэхаў. Калi называўся правiльны лiк, дык той, хто адгадаў яго, атрымлiваў гэтыя арэхi, калi — не, то абавязаны быў вярнуць столькi арэхаў, колькi было ў руцэ.

Гульня “У мядзведзя на бару”

Узрост: 5 – 6 гадоў.

Мэта гульні: садзейнічаць развіццю хуткасці, спрытнасці

Месца правядзення: зала, пляцоўка, вуліца

«У мядзведзя на бару» — беларуская народная гульня. Сярод удзельнiкаў выбiраецца «мядзведзь». Астатнiя дзецiiмiтуюць збiранне грыбоў i ягад, спяваюць песню: «У мядзведзя на бару грыбы, ягады бяру. Мядзведзь рычыць, на нас глядзiць». «Мядзведзь» бегае за дзецьмi, пакуль усiх не пераловiць. Першы схоплены становiцца «мядзведзем». Гульня працягваецца спачатку.

Сучасныя гульні 

Гульня “Мыш

Пляцоўка: гульня можа праходзіць на вуліцы ці ў памяшканні, якое забяспечвае вольны рух для ўсіх удзельнікаў.

Увага! На пляцоўцы для гульні не павінны знаходзіцца рэчы, якія могуць быць небяспечнымі для здароўя ўдзельнікаў (крэслы, сталы і інш.).

Падлога мусіць быць чыстай.

Колькасць удзельнікаў: да 20 гульцоў.

Працягласць гульні: 5 хвілінаў.

Апісанне гульні:

У пачатку гульні вядучы па чарзе гаворыць кожнаму з удзельнікаў «на вуха» назву якой-небудзь жывёлы. 4-5 гульцам кажа назвы розных жывёлаў (напрыклад, ліса, мядзведзь і г.д.), а астатнім — называе адну жывёлу (напрыклад, мыш). Назву сваёй жывёлы кожны ўдзельнік мусіць захоўваць у сакрэце ад іншых.

Пасля ўсе ўдзельнікі становяцца ў кола, моцна трымаючы адно аднаго пад рукі, і ўважліва слухаюць вядучага, які пачынае пералічваць назвы разнастайных жывёлаў (пажадана прыгадаць і тых жывёлаў, назвы якіх не даваліся ўдзельнікам). Калі гулец пачуе назву сваёй жывёлы, ён павінен хутка адарваць ногі ад падлогі, павіснуўшы на руках таварышаў, якім, у сваю чаргу, неабходна ўтрымаць яго.

У самы апошні момант вядучы называе тую жывёлу, якая была ў большасці ўдзельнікаў. 

Гульня “Шумавая сцяна

Апісанне гульні:

Гульцы дзеляцца на тры групы, удзельнікі якіх становяцца ў шэрагі паралельна адно аднаму. Адна каманда выконвае ролю «тых, хто загадвае», другая — «шумавой сцяны», а трэцяя — «тых, хто здагадваецца». Пад час гульні ўсе ўдзельнікі павінны паспрабаваць сябе ва ўсіх трох ролях.

Гульня пачынаецца з таго, што каманда «тых, хто загадвае» прыдумвае якое-небудзь слова (словазлучэнне, сказ). Па сігналу вядучага ім неабходна перадаць загаданае «тым, хто здагадваецца». Пры гэтым яны імкнуцца пераадолець «шумавую сцяну», якая знаходзіцца паміж імі і стараецца крычаць як мага грамчэй. Яны гэта будуць рабіць да таго часу, пакуль «тыя, хто здагадваецца» не зразумеюць тое, што загадала першая каманда.

Гульня заканчваецца, калі ўсе ўдзельнікі пабывалі ва ўсіх трох ролях.

 Інтэлектуальныя гульні

Гульня “Вужакі”

Матэрыялы і абсталяванне: аркушы паперы, ручкі ці алоўкі для кожнага ўдзельніка.

Пляцоўка: любое памяшканне.

Колькасць удзельнікаў: 20-25 гульцоў.

Працягласць гульні: да 20 хвілінаў.

Апісанне гульні:

Адзін з удзельнікаў называе назоўнік з пяці літар. Усе астатнія запісваюць гэтае слова і за дзесяць хвілінаў спрабуюць узгадаць як мага больш словаў з такім разлікам, каб першая літара першага слова па аднаму разу сустракалася ва ўсіх наступных словах і размяшчалася вызначыным чынам — «вужакай».

Напрыклад:
келіх
школа
закон
шынка
вожык
палка
паказ
акрыл
куфар

Затым вядучы прапануе ўдзельнікам прачытаць свае варыянты. Аркушы з «вужакамі» можна вывесіць у памяшканні, дзе праходзіла гульня.

Гульня “Аукцыён

Матэрыялы і абсталяванне: аркуш паперы фармату А4 з выявай літары. Пляцоўка: памяшканне з вялікай колькасцю розных прадметаў (мэблі і г.д.).

Колькасць удзельнікаў: ад 5 асобаў і больш.

Працягласць гульні: да 15 хвілінаў.

Апісанне гульні:

Удзельнікі сядаюць, утвараючы кола.

Вядучы выстаўляе на продаж літару. Кошт літары — слова, якое пачынаецца з гэтай літары і абазначае прадмет, што знаходзіцца ў памяшканні, дзе проходзіць гульня. Гульцы па чарзе называюць словы. Напрыклад, прадаецца літара «П». Удзельнікі падымаюць рукі, вядучы па чарзе прапануе ім назваць слова:

Удзельнк. «Падлога».

Вядучы: «Падлога» — раз, «Падлога» — два…

Другі ўдзельнік: «Палічка».

Вядучы: «Палічка» — раз, «Палічка» — два… і г.д.

Калі вядучы паспявае далічыць да трох, і ніводзін удзельнік не называе больш словаў, то літара, якую выставілі на аукцыён, уручаецца таму, хто назваў апошняе слова.

 

поделиться в: