Мини-музей в учреждении дошкольного образования

Інфармацыя аб  міні-музеі дзяржаўнай установы адукацыі “Клецкі яслі-сад №2”

 

Назва міні-музея:  “Беларуская хатка”

Дата стварэння: снежань 2018 года

          Профіль:  этнаграфічны

Мэта: удасканаленне патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту ў  

 працэсе азнаямлення  з   культурна-этнаграфічнай  спадчынай  беларускага 

народа

Задачы:

  • стварыць умовы для пашырэння ўяўленняў дзяцей аб нацыянальных традыцыях і побыце  беларусаў;
  • фарміраваць нацыянальную самасвядомасць дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі культурна-этнаграфічнай спадчыны;
  • выхоўваць зацікаўленасць, павагу да гістарычнага мінулага Беларусі.

Месцаразмяшчэнне міні-музея вызначана з улікам інтэрактыўнасці, псіхалагічнай камфортнасці і бяспекі дзейнасці: ён знаходзіцца  ў асобным пакоі каля музычнай залы на другім паверху ўстановы дашкольнай адукацыі.  

Агульная колькасць экспанатаў: 128

Абраз - 1

Прадметы быту: мэбля (стол, 2 лаўкі, 2 табурэткі, 4 паліцы), печка, чыгуны (2),   маслабойка, куфар, калыска, ночвы, прасніца, калаўрот, вядро,  самавар, прымус, ступа, сякера,  лапата для зерня, валік, верацяно (2), прас(2), лямпа,  радыё;

Атрыбуты  дэкору памяшкання: пано”Сланечнікі”, вышыўка “Лугавыя кветкі”;

Пячны інвентар: качарга, вілы, чапяла, хлебная лапата;

Гліняны посуд: збаны (6), гарлачык (2);

Рэчы дэкаратыўна –прыкладнога мастацтва: сурвэткі (6), абрусы(2), ручнікі (10), посцілкі (2), накрыўкі (4), ходнік;

Атрыбуты для вырабу і апрацоўкі тканіны: ткацкі міні-станок, рубель, качалка,   чаўнакі (2), пранікі (2), бёрда (2);

Вырабы з лазы: лапці, кошыкі (2), хлебніца (2);

Вырабы з саломы: павук, кораб, кветкі;

Вырабы з льновалакна: лялькі (8), скрутак палатна, пасцель у калысцы;

Народныя цацкі: з дрэва - 4 ; з гліны -6; з саломы – 2;

Экспазіцыі:  лялькі—аберэгі (13);

Атрыбуты: беларускія лялькі, дзед, баба, унучка

Апісанне сістэмы работы з выхаванцамі і бацькамі ва ўмовах міні-музея

Арганізацыя дзейнасці дзяцей ва ўмовах міні-музея падпарадкавана прынцыпам інтэграцыі, разнастайнасці, партнёрства,  прыярытэтнасці  рэгіянальнага культурнага  кампанента. Тэхналогія музейнай педагогікі інтэгрыруецца з адукацыйнымі абласцямі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі: “Дзіця і грамадства” (кампаненты «Пазнанне соцыума», «Рукатворны свет», «Працоўная дзейнасць», «Гульнёвая дзейнасць»); «Дзіця і прырода”; «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”; “Мастацтва” (кампаненты “Выяўленчая дзейнасць”, “Музычная дзейнасць”, “Мастацкая літаратура”).

Задачы, якімі кіруюцца педагагічныя работнікі ўстановы дашкольнай адукацыі, узгадняюцца з асноўнымі прынцыпамі музейнай педагогікі: прадметнасць, нагляднасць, інтэрактыўнасць. Найбольш мэтазгодным метадам знаёмства з музейнай экспазіцыяй лічым уважлівае разглядванне прадметаў, дзеянні з імі. Напрыклад, каля макета печы, якая займае ў сялянскай хаце важнае і пачэснае месца, знаходзіцца качарэжнік, дзе размешчаны пячны інвентар.  Дзеці маюць магчымасць не толькі пазнаёміцца з хатнімі рэчамі, але і навучыцца імі карыстацца, атрымаць практычныя навыкі хатняй працы.

Асаблівасцямі арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўмовах міні-музея  з’яўляецца тое, што ў выбары аб’ектаў для разглядвання прадугледжваецца пэўная паслядоўнасць: ад простага да складанага. Работа ў ім звычайна пачынаецца са знаёмства   з прадметамі быта, іх назвамі, са спосабаў дзеянняў з імі.  Затым выхаванцы знаёмяцца з гісторыяй прадмета, яго ўзнікненнем, пры гэтым звяртаецца асаблівая ўвага на залежнасць прадметаў ад вобразу жыцця людзей.

Пры падрыхтоўцы да наведвання міні-музея педагагічныя работнікі прытрымліваюцца распрацаванай памяткі, якая дапамагае прадугледзець улік узроставых асаблівасцей і магчымасцей дзіцяці пры адборы экспанатаў у музейным асяроддзі, іх  колькасць для пэўнага ўспрымання, а таксама стварэнне атмасферы радасці зносін. Стала традыцыяй першую экскурсію ў міні-музей планаваць як абзорную, дзе дзеці знаёмяцца з музейнай  прасторай,  правіламі паводзін у музеі. У гульнявой займальнай форме дзеці знаёмяцца з такімі паняццямі, як “музей”, “экскурсія”, “экскурсавод”, экскурсант”, “экспанат”, “калекцыя” і інш. У працэсе арганізацыі экскурсій вялікая ўвага надаецца пазнавальным і выхаваўчым момантам, шырока выкарыстоўваюцца  праблемныя сітуацыі, загадкі, параўнанні, абследаванне прадметаў, тэатралізацыя і прадуктыўная дзейнасць (малюнак, лепка, мадэліраванне).

У міні-музеі з выхаванцамі сярэдняга і старшага дашкольнага ўзросту  ў беларускамоўныя дні праводзяцца тэматычныя заняткі, на якіх дзеці знаёмяцца з экспанатамі: прадметамі побыту, вопраткай, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам Беларусі (вырабамі з саломы, саломапляценнем, ганчарствам, вырабамі з ільну і ткацтвам); з традыцыямі беларускага народа.

Выкарыстоўваюцца розныя віды арганізацыі гульнёвай дзейнасці: слоўныя, тэатралізаваныя, дыдактычныя гульні, гульні-пошукі па міні-музеі з выкарыстаннем схемаў-мадэляў, творчыя заданні, у якіх патрабуецца знайсці прадмет, сабраць блізкія па сэнсу аб’екты, аднавіць інтэр’ер і інш.

Распрацаваны цыкл заняткаў “Чарадзейка гісторыя распавядае” з мэтай азнаямлення выхаванцаў з беларускай культурай, традыцыямі і абрадамі праз далучэнне дзяцей да нацыянальных духоўных каштоўнасцей. Заняткі ў міні-музеі часам маюць варыятыўны характар, у залежнасці ад экспазіцый выставы.

Праводзіцца цыкл заняткаў на тэму “Кладовая гісторыі”, што дапамагае  выхаванцам ўсвядоміць тыя шматлікія сувязі, якія існуюць паміж намі і нашымі продкамі. Заняткі праводзяцца ў форме гульняў-падарожжаў, дзе выхаванцы ў даступнай форме маюць магчымасць атрымаць уяўленні аб тым, як змяняліся прадметы з цягам часу. Напрыклад, заняткі “Падарожжа ў мінулае пліты”, “Мой памочнік – прас”, “Ад самавара да электрачайніка”.

З мэтай азнаямлення выхаванцаў з народным касцюмам выкарыстоўваецца  цыкл заняткаў “З бабулінага куфэрка”, у працэсе якіх фарміруюцца ўяўленні аб народнай культуры, традыцыях. У «Беларускай хатцы» ёсць усе неабходнае для гэтага: беларускія  касцюмы, ілюстрацыі з элементамі адзення, а таксама лялькі ў народных касцюмах.

Магчымасці выкарыстання музейнай педагогікі ў рабоце з дзецьмі малодшага дашкольнага ўзросту садзейнічаюць развіццю маўлення, а таксама далучэнню дзяцей да багацця беларускай мовы. Улічваючы тое, што маленькім выхаванцам больш даступным з’яўляецца фальклор, дзеці развучваюць пацешкі, адгадваюць загадкі, ладзяць карагоды і гульні-драматызацыі па матывах беларускіх народных казак. Матэрыялы экспазіцый выкарыстоўваюцца на разнастайных занятках: па сенсорыцы, па развіццю маўлення, па азнаямленню з навакольным светам, выяўленчай дзейнасці.

Музейныя матэрыялы шырока выкарыстоўваюцца ў досуговай дзейнасці выхаванцаў установы дашкольнай адукацыі, дзе  спадарожнікамі з’яўляюцца народныя гульні, героі казак і легенд, песні і танцы. Далучыць дзяцей да культурнай спадчыны мінулага дапамагаюць: дзіцячыя нацыянальныя касцюмы -  18 камплектаў; народныя дзіцячыя інструменты: 2 наборы; дэкаратыўныя атрыбуты да нацыянальных касцюмаў: вяночкі (10), паясы(10), каласы (10), васількі(10), рамонкі (10), косы(4), серп.

Этнографический мини-музей  «Белорусская хатка»

свернуть
поделиться в:
Меню раздела